«Вот Так» шукае журналіста-расследавальніка
- Posted
- 30 Sep 2026
- Employer
- [email protected]
Job description
Рускамоўная рэдакцыя Польскага грамадскага тэлебачання (TVP) шукае штатнага журналіста ў аддзел расследаванняў.
Што трэба рабіць:
• Самастойна знаходзіць тэмы і ператвараць ідэі ў паўнавартасныя журналісцкія расследаванні.
• Працаваць з героямі, відавочцамі і экспертамі — па тэлефоне, праз відэасувязь і пісьмова.
• Шукаць інфармацыю ў адкрытых крыніцах, выкарыстоўваць OSINT-інструменты і знаходзіць эксклюзіўныя звесткі.
• Верыфікаваць дакументы, фота, відэа і іншыя матэрыялы, устанаўліваць сувязі паміж фактамі і знаходзіць неадпаведнасці.
• Працаваць з вялікімі масівамі даных.
• Выконваць журналісцкія стандарты, правяраць інфармацыю і старанна працаваць з доказамі.
• Пісаць ясныя і структураваныя тэксты, тлумачачы складаныя тэмы простай мовай.
• Працаваць над расследаваннямі з улікам відэафармату: знаходзіць герояў, дакументы, фота, відэа і іншыя матэрыялы, з якіх у далейшым можна сабраць відэаверсію расследавання. Пісаць сцэнары для відэа не патрабуецца; важна ўмець збіраць матэрыял так, каб у відэарэдакцыі было дастаткова змястоўнай і візуальнай фактуры для працы.
• Працаваць у камандзе з рэдактарамі, журналістамі, відэапрадзюсарамі і іншымі аддзеламі рэдакцыі.
Будзе перавагай: досвед журналісцкіх расследаванняў, а таксама разуменне спецыфікі працы з крыніцамі ва ўмовах рэпрэсіўных рэжымаў.
Умовы:
• Графік: 5/2, выходныя — субота і нядзеля.
• Аплата: канкурэнтная, абмяркоўваецца індывідуальна.
• Фармат працы: магчымая аддаленая праца.
Каб адгукнуцца, дасылайце рэзюмэ на [email protected]
The post «Вот Так» шукае журналіста-расследавальніка appeared first on Беларуская асацыяцыя журналістаў.