Publishers & Broadcasters Content Marketing Teams PR & Comms Teams Risk & Intelligence Teams Journalists & News Professionals Media Monitoring Pricing

All journalism jobs

Беларускі расследавальніцкі цэнтр шукае журналіста-расследавальніка на стажыроўку

[email protected]

Internship Belarusian
Posted
⁦09 Sep 2026⁩
Employer
[email protected]

Job description

Беларускі расследавальніцкі цэнтр шукае журналіста-расследавальніка на стажыроўку з магчымасцю наступнага працаўладкавання.

Фота: Markus Winkler / pexels.com

Абавязкі:

• удзел у падрыхтоўцы расследаванняў;

• OSINT-даследаванні і праца з адкрытымі крыніцамі;

• пошук і аналіз даных, у тым ліку ў спецыялізаваных базах;

• аналіз фінансавых і мытных дакументаў;

• пошук экспертаў і герояў, правядзенне інтэрв’ю;

• праца ў рэжыме шматзадачнасці;

• планаванне і прыярытэтнасць уласнага часу;

• адказны падыход да задач і дэдлайнаў.

Патрабаванні:

• досвед працы ў журналістыцы, перавагай будзе досвед у расследаваннях, стварэнні лонгрыдаў і аналітычных матэрыялаў;

• уменне працаваць з вялікім аб’ёмам даных;

• разуменне фінансавай і карпаратыўнай справаздачнасці;

• пісьменная вусная і пісьмовая мова (руская і беларуская мовы);

• веданне англійскай мовы на ўзроўні не ніжэй за B1;

• крытычнае мысленне;

• развітыя аналітычныя і даследчыцкія навыкі;

• цікавасць да тэматыкі расследавальніцкай журналістыкі і працы БРЦ;

• здольнасць хутка вучыцца.

Умовы:

• навучанне метадалогіі БРЦ па стварэнні расследаванняў, доступ да ўнутраных гайдаў і навучальных матэрыялаў, падтрымка рэдактараў;

• удзел у рэзанансных расследаваннях;

• магчымасць наступнага працаўладкавання па выніках стажыроўкі і падтрымка далейшага развіцця;

• навучанне і суправаджэнне па лічбавай бяспецы і абароне крыніц;

• стабільны заробак.

Як падаць заяўку

Калі вы хочаце займацца расследаваннямі, адпраўце на адрас [email protected]

• рэзюмэ;

• прыклады работ;

• кароткі матывацыйны ліст (чаму хочаце працаваць у БРЦ, якія ў вас ёсць навыкі і досвед, карысныя для падрыхтоўкі расследаванняў, і якія навыкі вы хацелі б развіць).

The post Беларускі расследавальніцкі цэнтр шукае журналіста-расследавальніка на стажыроўку appeared first on Беларуская асацыяцыя журналістаў.