Моўшн-дызайнер для YouTube-канала БРЦ
- Posted
- 04 Nov 2026
- Employer
- Editor-in-chief
Job description
Беларускі расследавальніцкі цэнтр шукае ў каманду моўшн-дызайнера, які ператворыць складаны матэрыял у зразумелую графіку, што будзе чапляць чытача.
Выява створана БРЦ
Чаго чакаюць ад кандыдата:
• Упэўненая праца ў Photoshop і After Effects;
• Вопыт з генератыўнымі мадэлямі для стварэння і дапрацоўкі візуала;
• Разуменне YouTube: фарматы, патрабаванні платформы, логіка прэв’ю;
• Партфоліё з моцнымі клікабельнымі вокладкамі і прыкладамі моўшн-графікі.
Будзе вялікім плюсам, калі ў суіскальніка ёсць:
• Навыкі 3D-графікі;
• Вопыт у расследацыйных медыя, дзе графіка тэхнічна простая, але сэнсава нагружаная: схемы сувязяў, карты, дакументы, таймлайны;
• Разуменне таго, як думаюць і працуюць расследавальнікі, уменне хутка разбірацца ў тэхнічных заданнях і арыентавацца ў матэрыяле.
Дасылайце партфоліё і пары слоў пра сябе на адрас [email protected]
Беларускі расследавальніцкі цэнтр займаецца расследаваннем карупцыі і выкрыццём фэйкаў, адданы прынцыпам празрыстасці, дакладнасці і адказнасці. Кожны матэрыял заснаваны на старанна правераных фактах, з павагай да прыватнага жыцця і захаваннем этычных стандартаў.
The post Моўшн-дызайнер для YouTube-канала БРЦ appeared first on Беларуская асацыяцыя журналістаў.